Графік прыёму дакументаў у I клас
з панядзелка па пятницу з 8.00 да 14.00, а таксама ў суботу з 10.00 да 13.00
Аб прыёме ў 1 клас
У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў І клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у І клас асоб, якім шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Прыём дзяцей у І клас ажыццяўляецца з 13 чэрвеня па 27 жніўня.
Для прыёму ў І клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Даведкі па пытаннях прыёму ў І клас, арганізацыі навучання ў І класе можна атрымаць па тэлефонах:
77787 у дырэктара Гарадзецкая Наталля Ўладзіміраўна;