ПАЛАЖЭННЕ
аб прапускным рэжыме ў дзяржаўнай установе адукацыі
“Вежская сярэдняя школа”
Раздзел 1. Агульныя палажэнні
1.1. Сапраўднае Палажэнне аб прапускным рэжыме (далей – Палажэнне) вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вежская сярэдняя школа”(далей – Установа).
1.2. Палажэнне зацвярджаецца загадам кіраўніка Установы.
1.3. Прапускны рэжым уводзіцца ў мэтах забеспячэння бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў і работнікаў Установы.
1.4. Прапускны рэжым - сукупнасць мерапрыемстваў і правіл, якія выключаюць магчымасць несанкцыянаванага праходу асоб, праезду транспартных сродкаў, праносу (правозу) маёмасці на тэрыторыю ці з тэрыторыі Установы.
1.5.Прапускны рэжым грунтуецца на прынцыпах добразычлівасці, прыветных і ветлівых адносін да навучэнцаў, работнікаў Установы, наведвальнікаў.
Раздзел 2. Арганізацыя прапускнога рэжыму
2.1. У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва Установе каля цэнтральнага ўваходу ўстанаўліваецца рабачае месца супрацоўніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.
2.2. Рабочае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй(інструкцыя па ахове працы і рабочая інструкцыя, журнал уліку рабочага часу, журнал уліку наведвальнікаў) і сродкамі сувязі (телефон).
2.3. Асобе Установы, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, забараняецца пакідаць рабочае месца без уважлівай прычыны.
2.4. Дзяжурнаму адміністратару Установы катэгарычна забаронена праводзіць вучэбныя заняткі ў дзень дзяжурства.
2.5. Навучэнцы, работнікі і наведвальнікі Установы праходзяць у памяшканне праз цэнтральны ўваход.
2.6. У начны час, выхадныя і святочныя дні цэнтральны ўваход павінен быць зачынены пастаянна.
2.7. Запасныя выхады ва Установе абсталяваны дзвярамі. У час адукацыйнага працэсу і ў рабочы час запасныя выхады павінны быць зачынены на зашчапкі, якія лёгка адчыняюцца. У начны час выхадныя і святочныя дні запасныя выхады павінны быць зачынены на ключ. Ключы знаходзяцца: 1 камплект – на рабочым месцы работніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым, астатнія – у кіраўніка Установы і загадчыка гаспадаркі. Ключы павінны быць пранумараваны згодна нумарацыі запасных выхадаў.
2.8. Катэгарычна забараняецца ажыццяўляць пропуск асоб са знешнімі прызнакамі алкагольнага ап’янення або стану, які выкліканы ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых сродкаў.
2.9. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе пагрозу небяспечнасці навакольным (якая праносіць забароненыя прадметы і рэчывы, лёгкаўспламяняючыя, пажаранебяспечныя рэчывы, спіртаўтрымліваючыя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага дзеяння) непрыкметна праінфармаваць кіраўніка Установы і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тел. 102).
2.10. Выкананне патрабаванняў сапраўднага Палажэння абавязкова для ўсіх работнікаў, пастаянна ці часова працуючых ва Установе, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць ці знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі Установы.
2.11. Работнікі Установы, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з распрацаваным і зацверджаным Палажэннем.
2.12. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў Установы з прапускным рэжымам Палажэнне размяшчаецца на стэндзе ў холе першага паверха памяшкання.
Раздел 3. Парадак пропуску навучэнцаў Установы
3.1. Навучэнцы прапускаюцца ў памяшканне Установы згодна рэжыму работы Установы.
3.2. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны навучэнцы прапускаюцца ва Установу з дазволу дзяжурнага адміністратара ці класнага кіраўніка.
3.3. Научэнцам забараняецца пакідаць заняткі без уважлівай прычыны.
3.4. У час канікул навучэнцы дапускаюцца ва Установу згодна плана мерапрыемстваў на канікулах, зацверджанаму кіраўніком Установы.
3.5. У выпадку парушэння дысцыпліны ці правіл паводзін навучэнцы павінны быць накіраваны да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, адміністрацыі Установы.
Раздел 4. Парадак пропуску работнікаў Установы
4.1. Работнікі Установы прапускаюцца ў памяшканне толькі пасля запісу ў журнале ўліку рабочага часу.
Раздел 5. Парадак пропуску наведвальнікаў ва Установу
5.1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаны ва Установу пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу і пасля рэгістрацыі ў журнале наведвальнікаў.
5.2. Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія прыйшлі сустрэць сваіх дзяцей пасля заканчэння ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы ці каля паста дзяжурнага ў школе.
5.3.Вынас матэрыяльных каштоўнасцей дазваляецца на аснаванні дакументаў, завераных кіраўніком Установы.
5.4. Дадзеныя аб наведвальніках фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў
№ п/п | Дата наведвання | Мэта наведвання | Прозвішча наведвальніка | Да каго прыбыў | Час прыходу | Час выхаду | Подпіс |
|
|
|
|
|
|
|
|
Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў заводзіцца ў пачатку навучальнага года (1 верасня) і вядзецца да пачатку новага навучальнага года (31 жніўня наступнага года).
Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны, замацаваны пячаткай. На першай старонцы робіцца запіс аб даце яго завядзення.
Замена, вырыванне старонак з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забаронена.
5.5. Асоба, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, павінна інфармаваць дзяжурнага адміністратара аб наведвальніку. Дзяжурны адміністратар забяспечвае суправаджэнне наведвальніка па Установе.
5.6. Усе запісы ў журнале ўліку наведвальнікаў робіць асоба, якая забяспечвае прапускны рэжым.
5.7. Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) прыходзяць ва Установу ў суправаджэнні класнага кіраўніка, без рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
5.8. Пры правядзенні лекцый, семінараў допуск наведвальнікаў ажыццяўляецца па спісу, складзенаму і падпісанаму адказнай асобай Установы за дадзенае мерапрыемства і ўзгодненаму з кіраўніком Установы. Кожны наведвальнік пакідае свой подпіс у спісе. Адказная асоба Установы робіць запіс у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем колькасці наведвальнікаў.
5.9. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый, асобы, якія выконваюць работы гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававым дагаворам з фізічнымі асобамі, прапускаюцца ў памяшканне Установы для правядзення рамонтна-будаўнічых работ па спісу, складзенаму асобай Установы па правядзенню рамонтна-будаўнічых работ і ўзгодненаму з кіраўніком Установы, з запісам у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
Раздел 6. Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый і правяраючых асоб
6.1. Асобы, якія не звызаны з адукацыйным працэсам і наведваюць школу па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу, па ўзгадненню з кіраўніком Установы ці асобай, якая яго замяняе, з запісам у журнале ўліку наведвальнікаў.
6.2. Асобы, якія прыбылі ва Установу з праверкай, прапускаюцца пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу, з уведамленнем адміністрацыі Установы, аб чым робіцца запіс у журнале ўліку наведвальнікаў.
6.3. У выпадку наведвання Установы групай асоб, запіс у журнале ўліку наведвальнікаў робіцца ў адносінах кіраўніка групы з указаннем колькасці наведвальнікаў.
Раздел 7. Прапускны рэжым для транспарта
7.1. Парадак прыезду-выезду аўтатранспарта на тэрыторыю Установы ўстанаўліваецца загадам кіраўніка Установы.
7.2. Допуск на тэрыторыю Установы дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту экстраных і аварыйных служб (хуткай медыцынскай дапамозе, міліцыі, МНС, службы газу).
7.2. Допуск на тэрыторыю Установы дазваляецца аўтамабільнаму транспарту па падвозе прадуктаў харчавання, камунальных служб на аснове графікаў, узгодненых з кіраўніком Установы.
7.3. Аб усіх выпадках доўгага знаходжання на тэрыторыі ці непасрэдна каля Установы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазронасць, адказны за прапускны рэжым інфарміруе кіраўніка Установы (асобу, якая яго замяняе) і пры неабходнасці, па ўзгадненню з кіраўніком Установы інфарміруе тэрытарыяльны оран унутраных спраў.
Раздел 8. Адказнасць і кантроль за выкананнемпрапускнога рэжыму
8.1. Адказнасць за выкананне прапускнога рэжыму на тэрыторыі Установы, а таксама парадак увозу(вывазу) і уносу(вынасу) матэрыяльных каштоўнасцей ускладаецца на работнікаў, якія ажыцццяўляюць прапускны рэжым.
8.2. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму Установы ўскладаецца на асоб, прызначаных загадам па Установе.
8.3. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму ўскладаецца на кіраўніка Установы.