“Мы – грамадзяне Беларусі”

15.03.2019

Сямікласнікі і васьмікласнікі школы атрымаюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. 15 сакавіка прайшла ўрачыстаць у рамках усебеларускай акцыі, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, “Мы – грамадзяне Беларусі”, якая стартавала 13 сакавіка. На ўрачыстай лінейцы вучні атрымалі ў падарунак кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

            15 сакавіка – асаблівая дата ў гісторыі нашай дзяржавы. У гэты дзень 25 гадоў таму была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Асноўны закон стаў пачаткам новай эпохі ў летапісе краіны, надзейным падмуркам для дасягнення яе рэальнага суверэнітэту. Канстытуцыя сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця

Глядзі фотагалерэю