Прозвучал последний звонок

30.05.2018

Дзяўчаты-выпускніцы традыцыйна ў школьных сукенках, белых фартушках і з бантамі. Юнакам, здаецца, крыху няёмка ў святочным адзенні. Такія кранальныя, такія прыгожыя. Усе ўсхваляваныя: выпускнікі, іх бацькі, настаўнікі. Што чакае за парогам школы?.. 

У Вежскай сярэдняй школе сёлета віталі пяцярых выпускнікоў адзінаццатага класа: Вольгу Чарнушэвіч, Аляксандра Шукайла, Дзяніса Лаўрова, Дзмітрыя Казака, Данілу Давідоўскага. Для шасці дзевяцікласнікаў таксама адказная пара – першыя школьныя экзамены. Павіншаваў са святам апошняга званка дырэктар школы Уладзімір Францавіч Савіцкі. Пажаданні поспехаў, удачы, добрых вынікаў на экзаменах і цэнтралізаваным тэсціраванні, паступлення ў выбраныя ўстановы адукацыі і добрага адпачынку прагучалі  ад старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага, дырэктара РСУП «Саўгас «Слуцк» Аляксея Сяргеевіча Родзіка, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Добрыя пажаданні і наказ – ад першай настаўніцы Вольгі Іванаўны Душэўскай і класнага кіраўніка Уладзіміра Уладзіміравіча Хомчыка, падзякі выпускнікоў настаўнікам і бацькам – трапяткія, цёплыя словы. Апошні школьны званок і паветраныя шары, якія паднялі дзіцячыя мары высока-высока... У школу яе выпускнікі будуць вяртацца зноў і зноў. Іх тут заўсёды чакаюць, прымуць з радасцю.