Урок: "Нам мір завешчана берагчы!"

01.09.2016

Першым  урокам у Дзень ведаў у 2016/2017 навучальным годзе быў урок па тэме “Нам мір завешчана берагчы!”.

У дакладзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на V Усебеларускім народным сходзе 22 чэрвеня 2016 года падкрэсліваецца, што ў сённяшніх умовах самыя галоўныя, самыя дарагія нашы каштоўнасці – гэта мір у краіне, незалежнасць, бяспека кожнага. Беларусы хочуць захоўваць мір і спакой у краіне, настроены на стваральную працу ў імя сваёй будучыні і будучыні падрастаючага пакалення.

Першы ўрок садзейнічаў выхаванню ў навучэнцаў пачуцця гордасці за міралюбівую палітыку нашай дзяржавы, уключэнню навучэнцаў у міратворчую дзейнасць, накіраваную на міласэрнасць.

Тварыце, людзі, на зямлі дабро,

Жыццё красой штодня мацуйце.

Не золата, брыльянты, серабро,

А сэрца чысціню шануйце.

 

Маліцеся жывільнай дабрыні

I злом душы не ачарніце,

Каб не смылець на праведным агні,

Адкрыта, шчыра, сонечна жывіце.

 

Маліцеся Прыродзе - як святой,

Матулі, што пад сэрцам вас насіла,

Каханай, што расквеціла вясной,

I працы, у якой святло і сіла.

  

Не падыміце грознае рукі

Ні на кветку, птушку, чалавека.

Мы гэтулькі спазналі за вякі

Балючых страт, пакут і здзекаў.

 

Цнатліваё, бясцэннае, яно

Ніколі не ўзыходзіць на падмане.

 Ачысцімся мы праз дабро адно, -

I толькі праз яго Народам станем.