Дзівосная іншаземка бульба

19.11.2019

23 лістапада ў шосты школьны дзень была праведзена пазнавальна-забаўляльная экалагічная праграма для вучняў 5-7 класаў “Дзівосная іншаземка бульба”. Мэтай мерапрыемства было сфарміраваць уяўленне пра распаўсюджанасць бульбы на зямлі і яе значэнне. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй з’ўлення бульбы як прадукту харчавання, даведаліся  пра пажыўныя лекавыя ўласцівасці бульбы, вучыліся паважаць і беражліва адносіцца да “другога хлеба” беларусаў. У ходзе мерапрыемства дзеці давалі адказы на бліц-апытанне, удзельнічалі ў віктарыне і іншых рухомых гульнях. Даведаліся, якія стравы можна прыгатаваць з такой простай і знаёмай агародніны.