день юного героя-антифашиста

08.02.2024

8 лютага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста. Яно было накіравана на выхаванне ў вучняў пачуцця абавязку, патрыятызму любові да сваёй Радзімы. У рамках мерапрыемства навучэнцы яшчэ раз успомнілі хлопчыкаў і дзяўчынак , якія змагаліся і паміралі за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Няхай назаўсёды застануцца ў нашай памяці баявыя подзвігі юных абаронцаў Айчыны. Па завяршэнні мерапрыемства навучэнцы школы ўшанавалі памяць юных герояў-антыфашыстаў хвілінай маўчання. Наша памяць-гэта даніна, якую мы прыносім усім дзецям вайны. Тым, хто да канца выканаў свой абавязак па абароне краіны ад фашызму.