День памяти воинов-интернационалистов

15.02.2024

А мне ўчора зноў Афган прысніўся. Хоць ужо прайшло нямала гадоў. Прысніліся мне ў туманнай смузе асобы сяброў маіх, якіх побач няма. Узлятаюць уверх тры чырвоныя ракеты. І мы зноў сыходзім у нікуды. Сыходзім у ноч, сыходзім да світання, пакінуўшы толькі адбітак бота. Афганістан, ты наш боль і наша горыч. Ты наша памяць, што гадамі не сцерці… 15 лютага 2024 года адзначаецца 35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У гэты дзень вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Вежская сярэдняя школа" павіншавалі воіна-інтэрнацыяналіста. Ветэран афганскай вайны Дубовік Мікалай Мікалаевіч расказаў навучэнцам пра сваіх сяброў, з якімі служыў, пра салдацкія будні, пра тое, як прайшла маладосць на поле бою. Паказаў фатаграфіі з армейскага альбома, узнагароды. У знак падзякі, вучні падарылі на памяць Мікалаю Мікалаевічу яго фотапартрэт, пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Навучэнцы зразумелі,што, колькі б гадоў не прайшло, для ўдзельнікаў Афганскай вайны той перыяд назаўжды.

warrior-1

warrior-2

warrior-3