Адзіны ўрок «Хатынь»

22.03.2024

22 сакавіка ў нашай школе з навучэнцамі 1-11 класаў быў праведзены Адзіны ўрок «Хатынь», прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў Хатыні, сімвалу ўсіх спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дзеці, затаіўшы дыханне, адчулі боль, жах, трагедыю Хатыні. Асабліва іх узрушыў лёс Іосіфа Камінскага, які стаў правобразам галоўнай скульптурнай кампазіцыі мемарыяла - "Непакорны чалавек".

Хатынь - гэта памяць аб мінулым, аб бязвінна загінуўшых людзях і напамін усім, хто цяпер жыве, што жахі вайны ніколі не павінны паўтарыцца на нашай зямлі!

hatyn-1

hatyn-2

hatyn-3

hatyn-4

hatyn-5