масленица

Другога сакавіка вучні школы віталі Масленіцу. У час свята дзеці сустрэліся са Скамарохамі, Масленіцай, вядучымі Фамой і Яромам, удзельнічалі ў розных конкурсах, частаваліся салодкай гарбатай, смачнымі духмянымі блінамі з рознымі начынкамі. У канцы свята па традыцыі спалілі пудзіла Зімы, вадзілі карагод. 

 Ідзі, зіма, да Кракава,

Зноў ты прыйдзеш аднакава.

Ідзі, зіма, да Кіева,

Ты нам лета пакінула.

Праводзім зіму з качаргамі,

Стрэнем вясну пірагамі!

У свяце актыўны ўдзел прынялі і бацькі.