чароуны куфэрак

              Гульня-віктарына “Чароўны куфэрак”

            Выхаванне сваім краем, роднай зямлёю, дарагімі  краявідамі, традыцыямі і добрымі справамі продкаў – ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?

Янка  Сіпакоў

Прымяненне краязнаўчага, этнаграфічнага, фальклорнага матэрыялу ў пазакласнай рабоце спрыяе выхаванню цікавасці да духоўнай  спадчыны народа, яго нацыянальнай культуры, побыту, вусна-паэтычнай  творчасці, а сістэматычнае  выкарыстанне фальклору ў пазакласнай дзейнасці істотна дапаўняе ўрокі беларускай мовы і літаратуры і вучыць школьнікаў любіць сваю Радзіму, дапамагае выхоўваць павагу да роднай спадчыны