Тыдзень маці

З 9 па 14 кастрычніка 2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень маці. У Тыдні прынялі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў, бацькі.

 

На працягу тыдня працавала творчая майстэрня “Умелыя ручкі” па вырабе віншавальных паштовак. Прайшоў святочны флэш-моб з віншаваннямі жанчын аграгарадка. Вучні арганізавалі выставу партрэтаў сваіх матуль. 14 кастрычніка прайшоў гала-канцэрт “Мілым матулям прысвячаецца…” з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады, якія падрыхтавалі навучэнцы 1-4 класаў. З музычным віншаваннем да матуль завіталі Стас Міхайлаў, Верка Сярдзючка, Буранаўскія бабулі, вясёлыя частушачніцы “Вежскія ватрушкі”. Кожная маці атрымала падарунак у такі святочны дзень