наш друг - велосипед

Сярод вучняў 5-8 класаў настаўнікам АБЖ Хомчыкам У.У. былі праведзены спаборніцтвы па будове і ваджэнню веласіпеда “Наш сябар – веласіпед”. Вучні круцілі “змейку”, намалявалі “васьмёрку”, праехалі паласу. Усё гэта яны рабілі на хуткасць. Першае месца па школе заняў Пісарык Мікіта, вучань 8 класа. Актыўныя веласіпедысты атрымалі вітамінныя прызы.

            А вучні пачатковых класаў займаліся майстэрствам. Яны пабывалі ў майстэрні “ўмелыя ручкі”, рабілі вырабы з прыродных матэрыялаў.